![]()
Працягваюцца спробы і надалей звузіць ахоўную зону Курапатаў. Вечарам 24 чэрвеня ў Мінску на паседжанні грамадзянскай ініцыятывы «Эксперты ў абарону Курапатаў» пачалося падпісанне адкрытага лісту да грамадскасці і ўладаў Беларусі наконт вяртання Курапатам ахоўнай зоны шырынёй у 300 метраў. У лісце, між іншым зазначаецца, што з 2003 па 2014 гады шырыня ахоўнай зоны Курапатаў звузілася з 300 да 50 метраў. Падпісанты лісту нагадваюць, што ў межах ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гістарычна-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння, якой з’яўляюцца Курапаты, законам забаронена ўсялякае новае будаўніцтва, апроч будаўніцтва абектаў на патрэбы самой каштоўнасці.