![]()
Адзін з самых вядомых дзеячоў беларускай эміграцыі прэзентуе сваю кнігу Кантакты. Сустрэча з адным з самых вядомых дзеячаў беларускай дыяспары, доктарам Янкам Запруднікам, адбудзецца ў аўторак, 28 чэрвеня, у Мінскай абласной бібліятэцы імя А. Пушкіна (вул. Гікалы, 4). Пра гэта charter97. org паведамілі ў інфармацыйным цэнтры Задзіночання беларусаў свету Бацькаўшчына. Нагода для сустрэчы – прыезд сп. Янкі на Радзіму напярэдадні яго 90-годдзя і прэзентацыя кнігі Кантакты, што нядаўна ўбачыла свет у серыі Бібліятэка Бацькаўшчыны. Выданне заснаванае на лістах, што пісалі беларусы з метраполіі Янку Запрудніку, і з’яўляецца своеасаблівым працягам выдадзенай у мінулым годзе кнігі Янкі Запрудніка Па гарачых сьлядах мінуўшчыны.