![]()
Цяпер пад беларускамоўнымі этыкеткамі выходзяць найбольш вядомыя гатункі «Крыніцы» – светлае, цёмнае, прэміум і моцнае. 23 чэрвеня бровар «Крыніца» правёў прэзентацыю абноўленай прадукцыі, піша nn. by. Генеральны дырэктар прадпрыемства Аляксандр Кіжук у сваёй уступнай прамове адзначыў, што гэта, «на шчасце, ужо не тая прадукцыя, пра якую склаліся стэрэатыпы». Сапраўды, пра «Крыніцу» існуюць забабоны. Маўляў, што з іх усё ўзяць, усё зразумела. Хаця бровар за апошнія гады парадаваў спажыўцоў вельмі якаснымі прадуктамі, такімі як «Kult» і «Портар 8-20».