![]()
Адчыніць батлейку плянуюць 8 верасьня — у дзень Беларускай вайсковай славы. У аграсядзібе «Гасьціна», што ў вёсцы Пескі Лідзкага раёна, гаспадар будуе батлейку для дзіцячых беларускіх спэктакляў, а таксама для правядзеньня беларускіх канцэртаў і імпрэзаў. Адчыніць батлейку плянуюць 8 верасьня — у дзень Беларускай вайсковай славы. Сядзіба «Гасьціна» ў вёсцы Пескі Лідзкага раёну Фота: svaboda. org Спадар Віталь, гаспадар аграсядзібы расказаў «Радыё Свабода», што ідэя стварэньня такой беларускай батлейкі лунала ў паветры ўжо даўно, бо ў Лідзкім раёне нестае вольнай пляцоўкі для беларускіх імпрэзаў, хаця запатрабаванасьць у гэтым вялікая.