![]()
Зварот да дэлегатаў усебеларускага сходу. Шаноўныя дэлегаты!У 2010 годзе за тое, каб я стаў дэлегатам Усебеларускага народнага сходу, падпісаліся больш за 20 000 грамадзян Рэспублікі Беларусь. Такога прадстаўніцтва не было ні ў аднаго іншага дэлегата – і тым не менш дэлегатам мяне не зарэгістравалі. Дэлегатамі народнага сходу сталі не тыя, каго выбраў народ, а тыя, каго, шчыра кажучы, прызначыла ўлада. Не трэба ўтойваць, народ нічога ў нас не вырашае. Вырашаюць за яго. І калі нешта ў нашай краіне трэба перайначыць у першую чаргу, дык менавіта гэта.