![]()
У Ігара Канановіча быў яркі літаратурны талент. Зь Ігарам Канановічам я быў знаёмы завочна, амаль год. У чэрвені летась ён прыслаў нам у рэдакцыю свой першы тэкст у рубрыку «100 словаў», і я тады адразу зразумеў, што ў нас зьявіўся новы, цікавы і пэрспэктыўны аўтар. Практычна ўсе тэксты, якія ён пісаў у гэтую рубрыку, я кваліфікаваў у друк. Мы апублікавалі больш за дваццаць Ігаравых «стаслоўяў». Апошняе, якое ён прыслаў паўтара тыдня таму, мы публікуем сёньня. Ігару рубрыка «100 словаў» моцна спадабалася. Неяк ён мне напісаў: «Спачатку трохі нэрвуе «пракрустаў» фармат, а потым у сьвядомасьці высьпявае адпаведная праграма, і, убачыўшы надрукаваным сваё стаслоўе, адчуваеш сябе пілётам, які толькі што эфэктна накрыў варожыя пазыцыі кароткім разбуральным налётам.