![]()
У кнізе ў храналягічным парадку разьмешчаныя вершы і іх пераклады, зробленыя майстрамі слова з Эўропы, ЗША, краін былога Савецкага Саюзу, Азіі і Ўсходу. У выдавецтве Рымска-Каталіцкай парафіі сьвятога Сымона і сьвятой Алены надрукавалі амаль 700-старонкавае выданьне «Рыгор Барадулін/Ryhor Baradulin. Et orbi omni/І сьвету ўсяму». Гэта 12-я кніга паэта, выдадзеная касьцёлам, паведамляе «Радыё Свабода». У кнізе ў храналягічным парадку разьмешчаныя вершы і іх пераклады, зробленыя майстрамі слова з Заходняй і Ўсходняй Эўропы, ЗША, краін былога Савецкага Саюзу, Азіі і Ўсходу.