![]()
Паэт Ігар Канановіч загінуў, упаўшы з даху ў самым цэнтры Менску ў нядзелю. «Нельга, канечне, не падзякаваць тутэйшай бяздарнай і бесчалавечнай уладзе — яна і стварыла гэтае канцэнтравана ёлкае, атрутнае асяродзьдзе, у якім, падобна да майго, распаўзаюцца мільёны беларускіх лёсаў. . . » — такі допіс за тры дні да сьмерці пакінуў у «Фэйсбуку» паэт Ігар Канановіч. 22 ліпеня яму мела споўніцца 33 гады, передает «Радыё Свабода». «Я размаўляла зь ім літаральна за 20 хвілін да трагедыі. Ён усьміхаўся ў слухаўку, быў вельмі ўзрадаваны, што вырашылася пытаньне з жытлом.