![]()
У беларускай сям’і ролі жанчыны і мужчыны выразна падзеленыя. Жанчына — гэта маці і гаспадыня. У жыцці дзіцяці тата прысутнічае мінімальна. Узорам у пераўтварэнні традыцыйных мадэляў можна назваць Швецыю, піша «Новы час». Тата ці мама?Афіцыйная статыстыка сведчыць, што толькі адзін працэнт беларускіх тат ідуць у дэкрэтны адпачынак. Гэта прыкладна 2 700 мужчын, у той час як дэкрэтны па доглядзе за дзіцём бяруць 290 000 жанчын. Зрэшты, роля мужчын у сямейным побыце таксама невялікая. У 2014 годзе Белстат рабіў у фокус-групе даследаванне вольнага часу.