У Гомелі памятаюць «зубра» Андрэя Зайцава

Прадстаўнікі Абяднаных дэмакратычных сілаў Гомелю, руху «Разам» і кампаніі «Наша альтэрнатыва» стварылі аргкамітэт ушанаваньня памяці сябра руху супраціву «Зубр» Андрэя Зайцава. Актывісты наведаюць магілу Андрэя й зладзяць жалобную вечарыну, паведамляе Радыё Свабода. Дзесяць гадоў таму, 20 сьнежня 2001 году, Андрэй скончыў жыцьцё самагубствам, пакінуўшы перадсьмяротную запіску, у якой паведаміў, што ў ягонай сьмерці вінаватыя супрацоўнікі КДБ. У калідоры кватэры на складным століку акурат перад перакладзінай, дзе вісела цела Зайцава, ляжала касэта з запісам ягонай тэлефоннай размовы з супрацоўнікам абласной управы КДБ і заява ў Беларускі Хэльсынскі камітэт пра абставіны вярбоўкі ў якасьці сакрэтнага пастаўшчыка інфармацыі пра дзейнасьць грамадзка-палітычных арганізацыяў. Рубрика: политика