Гібрыдныя хуліганы

Масавыя бойкі на ЧЕ па футболе з удзелам расійскіх фанатаў аднолькава нельга зводзіць толькі да каляфутбольнага хуліганства, ці толькі да палітыкі. Тут прысутнічаюць абодва гэтыя вымярэнні. Не ва ўсім вінаваты Пуцін, але і без яго тут не абышлося. З аднаго боку, пабоішча ў Марселі зладзілі хуліганы сабе як хуліганы, паслядоўнікі традыцыі, закладзенай у Брытаніі яшчэ ў канцы ХІХ стагоддзя і расквітнелай у сямідзясятых гадах стагоддзя дваццатага. А з іншага, перадавы атрад, які нанёс удар па Еўропе. Адным словам, хуліганы былі гібрыднымі. Знакавы МарсельМарсель, мабыць, прырэчаны на каляфутбольныя беспарадкі.