![]()
15 чэрвеня а 19 гадзіне ў менскім Палацы мастацтва адбудзецца вечарына-прэзэнтацыя цудам ацалелага зборніка паэта Анатоля Сыса, яго першай кнігі «Берагі майго юнацтва». Арганізатар сьвята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса ў Гарошкаве і рэдактар кнігі Эдуард Акулін расказаў «Радыё Свабода», чаму Анатоль Сыс спаліў рукапіс сваёй першай кнігі, і якім чынам сябры паэта аднавілі і выдалі яе. Паэт Анатоль Сыс — Чаму гэты зборнік называюць цудам ацалелым? Якая яго гісторыя?— Анатоля Сыса як паэта мы ведаем па зборніках «Агмень», «Пан-лес» і «Сыс». Гэта тры прыжыцьцёвыя кнігі, якія выдаў сам Анатоль.