У Віцебску на вуліцы Шагала з’явіліся беларускамоўныя шыльды

Частку вуліцы «Праўды» перайменавалі ў гонар знакамітага мастака яшчэ ў сакавіку. Аднак шыльды памянялі толькі цяпер, прычым яны сталі беларускамоўныя, перадае «Радыё Свабода». Фота: svaboda. org Бліжэйшымі днямі дамы на невялікай вуліцы, якая ідзе ад цэнтральнай, імя Леніна, да ўзьбярэжнай, імя Калініна, упрыгожаць ня толькі новыя шыльды з прозьвішчам Шагала. Сьцены пяці будынкаў вырашылі размаляваць, і на адным ужо зьявіўся эскіз працы Казіміра Малевіча. Дарэчы, для размалёўкі фасадаў запрашаюць валянтэраў, а таму ў якасьці вулічнага мастака сябе можа паспрабаваць нават аматар-пачатковец.