Памяць Булак-Балаховіча ўшанавалі ў Белавежы

У гадавіну смерці генерала актывісты наведалі месца, дзе змагар за незалежнасць Беларусі быў забіты. «Беларуская Нацыянальная Памяць» ушанавала памяць Язэпа Булак-Балаховіча. У гадавіну смерці генерала сябры ініцыятывы правялі традыцыйную памятную акцыю — наведалі месца, дзе змагар за незалежнасць Беларусі быў забіты, передает «Радыё Рацыя». Кажа старшыня ініцыятывы Анатоль Міхнавец:— Мы ўшаноўваем памяць Язэпа Булак-Балаховіча, які 11 чэрвеня 1923 года загінуў у Белавежскай пушчы паміж Гайнаўкай і Белавежай. Ён быў забіты савецкімі агентамі за сваю дзейнасць, за змаганне за незалежнасць Беларусі.