Як кітайскі архітэктар у Лондане пазнаёміўся з беларусамі і спраектаваў беларускую царкву

Со Цзыўай распавёў пра тое, што яго натхніла на незвычайны праект драўлянай уніяцкай царквы ў брытанскай сталіцы. «Першы драўляны храм Лёндана з 1666 году». Пад такой назвай на гэтым тыдні выйшаў артыкул у брытанскай газэце The Times пра беларускую царкву. Аўтар праекту — кітайскі архітэктар Со Цзыўай (Tszwai So). Чым яго зацікавіла ўніяцтва і чаму ён працаваў над стратным для кампаніі праектам царквы — у інтэрвію «Радыё Свабода». Некаторыя думаюць, што Беларусь заснавалі «белыя», якія ўцякалі ад бальшавікоў35-гадовы Со Цзыўай родам з Кітая. Яшчэ дзіцем ён пераехаў з бацькамі ў Ганконг.