![]()
«Выбары» даюць шанец. Але не палітыкам, а грамадзянам. Удзел у чарговых «парламенцкіх выбарах» практычна бессэнсоўны для тых, хто наіўна марыць стаць «дэпутатам». Астатнім жа ёсць дзе разгарнуцца. У адпаведнасці з указам Лукашэнкі ад 6 чэрвеня №190, выбары ў «палату прадстаўнікоў» прызначаныя на 11 верасня. Дакумент ужо размешчаны на Нацыянальным прававым партале, а значыць, набыў юрыдычную моц. Застаецца галоўнае пытанне: што рабіць?Зараз усім зразумела, што «выбары», нягледзячы на паўсюдныя заявы аб «дэмакратызацыі» і «ўліку прапаноў АБСЕ», пройдуць як звычайна.