![]()
У Чарнігаве ў памяшканьні Кацярынінскай царквы Кіеўскага патрыярхату працуе першая беларуская бібліятэка. Адкрыў яе ўкраінскі сьвятар Яўген Орда, які паходзіць са знакамітага беларускага роду Ордаў. А кнігі перадаў удзельнік баёў на Данбасе, баец беларускага паходжаньня Сяргей Багукалец, перадае «Радыё Свабода». Украінскі сьвятар зь беларускага родуЧарнігаўскі сьвятар Яўген Орда сваёй радзімай прызнае Ўкраіну і Беларусь. Калісьці на сутыку гэтых дзьвюх цяперашніх краін жылі і працавалі яго славутыя продкі зь беларускага роду Ордаў.