![]()
Паводле колькасці асвоенай спадчыны айчынных паэтаў Зміцер Вайцюшкевіч – безумоўны лідар. «Белсат» прыгадаў найлепшыя музычныя альбомы на тэксты беларускіх класікаў. Зміцер Вайцюшкевіч – «Варанок», «Цацачная крама», «Паравоз кахання», «MW», «Месяц і сонца», «Танга з ружай» Паводле колькасці асвоенай спадчыны айчынных паэтаў, Вайцюшкевіч – безумоўны лідар. Ці не кожная плытка барда – песні на вершы Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Караткевіча, Леаніда Дранько-Майсюка, польскага паэта Рафала Ваячка, чэшскага музыкі і паэта Яраміра Ногавіцы або перакладзеная на беларускую японская паэзія.