![]()
«Беларускае таварыства абароны спажыўцоў» пагадзілася з тым, што гэтую норму трэба замацаваць заканадаўча. «Беларускія тавары абавязкова павінны маркіравацца беларускай мовай, гэта трэба замацаваць заканадаўча», – заявіў «Радыё Рацыя» каардынатар грамадскай кампаніі «Справаводства па-беларуску» Ігар Случак. Гэта паспрыяе ўмацаванню дзяржаўнага прэстыжу Беларусі, а таксама выкананню канстытуцыйных правоў перад беларускамоўным насельніцтвам. Ігар Случак з дапамогай адпаведных лістоў заклікаў падтрымаць ініцыятыву шматлікія таварыствы, якія абараняюць правы спажыўцоў:- Прыйшло некалькі адказаў з рэгіянальных спажывецкіх таварыстваў, якія падтрымліваюць змены Закону аб абароне правоў спажыўцоў, паводле якіх інфармацыя пра тавары павінна быць на дзвюх дзяржаўных мовах.