Пяць герояў Віталя Гуркова — ад спорта да палітыкі

Выбітны дзяржаўны дзеяч, зорка бітвы пад Оршай, бацька сусветнай акіянаграфіі, сапраўды народны пісьменнік, а таксама адданы сваім караням спартовец. 11-разовы чэмпіён свету па тайскім боксе, фронтмэн музычнага калектыву BRUTTO і прапагандыст усяго нацыянальнага Віталь Гуркоў на матчынай мове распавёў sport. tut. by пра сваіх герояў у беларускай гісторыі. Фото: Дмитрий Брушко, TUT. BY Катэгорыя «Палітыка» — ВітаўтХарактарыстыка: Выбітны кіраўнік, выдатны палітык. Мне імпануе, што для свайго часу ён быў досыць дэмакратычным дзеячам, і побач з ім людзі адчувалі сваю годнасць, бо былі вольнымі.