Мы не рабы. Але працуем пад прымусам

Загналі на суботнік? Адпрацоўваеш разьмеркаваньне? Дырэктар школы папрасіў прапалоць калгасныя буракі? Гэта і ёсьць прымусовая праца. МЗС скептычна ацаніў высновы аўстралійскай арганізацыі Walk Free Foundation, якая ў сваім Сусьветным індэксе рабства налічыла ў Беларусі 44 600 рабоў. Прэс-сакратар установы Дзьмітры Мірончык назваў справаздачу «забаўным дакумэнтам» і пацікавіўся, ці былі яе аўтары ў Беларусі, пераконваючы, што рабоў тут няма, нагадвае «Радыё Свабода». Канвэнцыю ААН аб рабстве Беларусь ратыфікавала ў 1956 годзе. Паводле яе рабствам лічыцца стан ці становішча чалавека, над якім ажыцьцяўляюцца атрыбуты права ўласнасьці.