![]()
Помнік з’явіўся на беразе Нёмана пад Замкавай гарой і будзе ўрачыста адкрыты 5 чэрвеня. У Гродне паставілі скульптуру княскай шахматнай ладдзі. Помнік з’явіўся на беразе Нёмана пад Замкавай гарой і будзе ўрачыста адкрыты 5 чэрвеня падчас ХІ фестывалю нацыянальных культур. Як паведамляе «Радыё Свабода», помнік зрабіў скульптар Уладзімір Панцялееў, а сама ідэя скульптуры належыць Сяргею Калядзе, намесьніку старшыні рэспубліканскага турысцка-спартыўнага саюзу. Яго зацікавіла гісторыя шахматнай фігуркі, якая знаходзілася ў музейнай экспазіцыі ў Старым замку.