Беларускамоўны бразілец выдаў кнігу-антыўтопію «СССР 2.0»

Ідэя кнігі вельмі простая: Сталін падарожнічае ў часе і трапляе ў сёньняшнюю Маскву. Шакаваны постсавецкай рэальнасьцю, ён вырашае аб’яднаць колішнія рэспублікі, пачынаючы, такім чынам, трэцюю сусьветную вайну. Сярод галоўных герояў кнігі Патэрсана Франко — двое зь Беларусі. Адзін — чырвонаармеец 1945 году, які разам са Сталінам трапляе ў нашы дні. Другая — дзяўчына, якая ратуе сьвет падчас вайны. А РБ у кнізе — адзіная краіна, якая не вяртаецца ў СССР 2. 0. Як і чаму — можна даведацца з кнігі, перадае «Радыё Свабода». «Ідэя кнігі, — кажа Патэрсан Франко, — узьнікла пасьля таго, як мы з жонкай вярнуліся пасьля апошняга наведваньня Масквы.