Памяці Вацлава Нямковіча: «Бальшавікі засталіся ва ўладзе»

Памёр «камендант Курапатаў» Вацлаў Нямковіч. Ня стала Вацлава Нямковіча. . . Калі сёньня прыйшла гэтая сумная вестка, я адразу згадала ягоную высокую фігуру ў Курапатах на Дзяды, на Радаўніцу, у выходныя, у будныя дні. Заўсёды з усьмешках, добразычлівы і шляхетны. Я пазнаёмілася са старшынём «Хрысьціянскай злучнасьці «Курапаты» Вацлавам Нямковічам у 2002 годзе. Тады я штодня рабіла рэпартажы з Курапатаў і пра Курапаты падчас будаўніцтва менскай кальцавой дарогі, калі на знак пратэсту паўстала васьмімесячная кругласутачная вахта памяці. У студзені 2002-га я ўпершыню наведала невялікую кватэру спадара Вацлава недалёка ад Курапатаў.