![]()
Дуэт віцебскіх мастакоў StreetSkills малюе партрэт заснавальніка супрэматызму, аўтара знакамітага «Чорнага квадрата». Малюе на пабудовах гаражнага комплексу за будучым Музэем віцебскай мастацкай вучэльні. Менавіта ў бок будучага музэя — а ў гэтым будынку якраз і знаходзілася мастацкая вучэльня — паказвае галоўны пэрсанаж малюнка, мастак Казімір Малевіч. Частку вуліцы імя газэты «Праўда» сёлета перайменавалі ў гонар кіраўніка мастацкай вучэльні Марка Шагала, паведамляе Радыё Свабода. Фотa: svaboda. org Аднак з гэтай вуліцы калегу сусьветна вядомага мастака не ўбачыш: графіці відаць хіба толькі з вуліцы Калініна, і тое — калі добра ведаць, што яно там ёсьць.