Названы пераможца літаратурнай прэміі «Кніга году - 2016»

24 траўня ў офісе Беларускага ПЭН-цэнтра ў прысутнасці сябраў журы былі абвешчаныя вынікі прэміі. «Кнігай году 2016» зрабіліся «Нататкі таткі» Андрэя Хадановіча. Агулам на перамогу прэтэндавалі 82 выданні. Сёлета ў журы ўвайшлі 74 пісьменнікі, інфармацыю пра галасаванне кожнага з іх глядзіце на старонцы прэміі. У журы прэміі мог увайсці любы беларускі пісьменнік, які выдаў мастацкую або нон-фікшн кнігу цягам апошніх 7 гадоў, сообщает pen-centre. by. ***«Кніга году» заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у 2015 годзе. Першы раз яна ўручалася ў трох намінацыях: «Проза», «Паэзія», «Дзіцячая літаратура».