У Параф’янаве паставілі помнік святару, які блаславіў беларускае нацыянальнае адраджэнне

Архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій асвяціў 24 мая 2016 года памятны знак у гонар святара Віталія Баравога. Помнік — валун з замацаваным на ім барэльефам — пастаўлены на цвінтары царквы святога Панцеляймона Лекара ў мястэчку Станцыя Параф’янава ў Докшыцкім раёне. З раніцы праваслаўныя вернікі з Параф’янава і навакольных вёсак сабраліся на Літургію, якую адсужыў докшыцкі благачынны а. Георгій Мялешка са святарамі навакольных цэркваў. Да вернікаў далучыліся вучні мясцовай школы ды прадстаўнікі мясцовых уладаў — невялікая царква была поўная людзей, піша «Наша Ніва».