Зроблены пераклад Telegram на беларускую мову

Телеграм - гэта праграма для абмену паведамленнямі з акцэнтамі на хуткасць і бяспеку. Серверы з дадзенымі Telegram раскіданыя па ўсім свеце. Кожны зь іх адказвае за свой рэгіён і мае ўласную юрысдыкцыю. Менавіта за кошт гэтага праграма так шустра лётае, піша nn. by. Еўрапейскіх юзераў, да прыкладу, абслугоўваюць лонданскія серверы. За зносіны азіяцкіх карыстальнікаў адказвае дата-цэнтр у Сінгапуры, а мексіканскіх — у Сан-Францыска. А сам ключ, які адкрывае доступ да асабістай перапіскі, захоўваецца толькі на прыладзе карыстальніка. Яшчэ адна актуальная на дадзеный момант фішка — магчымасць гугліць фота не выходзячы з праграмы.