Прадпрымальнік з Нігерыі: Праблема беларусаў — нядбайныя кіраўнікі

Калі б чыноўнікаў было меней, то жыццё беларусаў было б лепшым. З Нігерыі ў Беларусь Амос Акпанурам прыехаў вучыцца ў 1989 годзе. Скончыўшы гадавы падрыхтоўчы курс у Беларускім дзяржаўным універсітэце, нігерыец апынуўся ў Магілёўскім будаўнічым каледжы. Затым — у Гомельскім дзяржаўным універсітэце транспарту. Па яго сканчэнні Амос уладкаваўся вядучым спецыялістам па камерцыйнай дзейнасці ў бізнес-цэнтр Міжнароднага недзяржаўнага інстытуту працоўных і сацыяльных адносінаў. Давялося Амосу папрацаваць і ў Нямеччыне. Але вярнуўся ў Магілёў да сям’і, піша naviny.