У Варшаве адбудзецца майстар-клас па беларускім спевам

Музыка Сяргей Доўгушаў заспявае песні з рэпертуару Vuraj, раскажа пра этнаэкспедыцыі і навучыць спяваць прысутную публіку. 19 траўня на заняткі „Мова Нанова” ў польскай сталіцы завітае Сяргей Доўгушаў, вядомы беларускі саліст гурта “Vuraj”, кіраўнік і арганізатар „Спеўных сходаў”. Музыка прывязе з сабой некалькі інструментаў, заспявае песні з рэпертуару Vuraj, раскажа пра этнаэкспедыцыі і навучыць спяваць прысутную публіку, паведамляе «Радыё Рацыя» . – Калі спытваюць за мяжой: вы хто? Чуюць: мы беларусы. То просяць: праспявайце свае песні. Ніхто не ведае.