«У Алега было жыцьцё, вартае раману ці вялікага фільму»

У Вільні на 63-м годзе пайшоў з жыцьця мастак, пісьменьнік і грамадзкі дзеяч Алег Аблажэй. Ён нарадзіўся ў вёсцы Лезьнявічы на Дзятлаўшчыне, вучыўся ў мастацкай вучэльні ў Вільні, дзе і пражыў большую частку свайго жыцьця. Сяргей Дубавец — даўні сябар Алега Аблажэя — расказаў «Радыё Свабода»:«У Алега было жыцьцё, вартае раману ці вялікага фільму. Калісьці Тацяна Сапач і пачынала здымаць дакумэнтальнае кіно пад назваю «Бацькава вайна» — толькі адзін эпізод з Алегавага жыцьця. Рэч у тым, што Аблажэевага бацьку ў вайну вяскоўцы выбралі старастам.