Беларускі Свабодны тэатар ставіць пʼесу пра Сянцова, Паўленскага і Алёхіну

«Дзьверы ў вагні» — новы праект Беларускага свабоднага тэатру пра жывыя прыклады таго, як гэта — быць мастаком у таталітарнай краіне. «Вакол спэктакля ўжо бурлівая рэакцыя, — кажа «Радыё Свабода» драматург і рэжысэр праекту Мікалай Халезін. — Свабодны тэатар «палез» у тэму Расеі, і ўсім цікава, што з гэтага атрымаецца». «Дзьверы ў вагні» (The Burning Doors) — новы праект Беларускага свабоднага тэатру пра жывыя прыклады таго, як гэта — быць мастаком у таталітарнай краіне. Марыя Алёхіна з Pussy Riot у спэктаклі будзе граць саму сябе. Расейскага мастака Пятра Паўленскага, які цяпер у турме, і ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова, які асуджаны на 20 год і знаходзіцца ў калёніі ў Якуціі, увасобяць акторы Свабоднага тэатру.