Беларускія хакеісты захавалі месца ў элітным дывізіёне

Нацыянальная каманда Беларусі «ўсухую» перамагла французаў і засталася ў элітным дывізіёне. Закінутымі шайбамі адзначыліся Андрэй Стась (на 26-й і 45-й хвіліне) і Джэф Плат (на 39-й хвіліне). Адзначым, што беларусы ўпершыню на турніры адкрылі лік у матчы. Для захавання прапіскі ў элітным дывізіёне беларусам трэба было набраць хаця б адзін бал у гэтай сустрэчы, паведамляе «Прессбол». Потасовочка, но в итоге в наши ворота залетел. . . шлем!!! :) pic. twitter. com/OwmV4oOnWB— SPORT. TUT. BY (@sporttut) 17 мая 2016 г. 3:0!!!! Можем выдохнуть??? pic. twitter. com/NnoEY1vVl1— SPORT. TUT. BY (@sporttut) 17 мая 2016 г.