![]()
Смяротнае пакаранне - тое ж самае забойства, ягоная прырода не змяняецца ад таго, што яно здзейсненае ад імя дзяржавы і на падставе прысуду суда. Шчыра прызнаюся, хацеў напісаць да вас іншы зварот, з просьбай аб літасці да чатырох грамадзянаў нашай краіны, якія былі прыгавораныя судамі да смяротнага пакарання за здейсненыя імі асабліва цяжкія злачынствы. Ведаю, што практыка сведчыць аб тым, што вы нікому не даруеце. Але ўсё адно я хацеў яшчэ раз звярнуцца да вас асабіста з адзінай просьбай – не забіваць іх. Хацеў скарыстаць апошні шанец… Нядаўні расстрэл крыху змяніў мае планы, і такі зварот я пісаць не буду, бо, падобна, гэта проста бессэнсоўна.