![]()
Чакаючы, што нехта нешта вырашыць за нас, мы дачакаемся тых, хто адменіць любыя кангрэсы, сходы каля помніка Янку Купалу, але й самога Янку Купалу. Што адбываецца з Беларускім нацыянальным кангрэсам?Як таго патрабуюць устаноўленыя ўладай правілы, аргкамітэт Беларускага нацыянальнага кангрэсу звярнуўся ў Мінгарвыканкам з просьбай аб арэндзе памяшкання. Просьбу падтрымала прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза. І тым не менш у памяшканні адмовілі. Паколькі Лукашэнка ў чарговы раз распачаў з ЕС хітрую гульню ў дэмакратызацыю, дык і адмовілі як бы хітра: параілі звяртацца да суб’ектаў гаспадарання.