![]()
Прафэсар з Лёндану на ўсіх навуковых канфэрэнцыях выступае зь беларускай тэматыкай і на беларускай мове. У нядаўнім Міжнародным кангрэсе дасьледчыкаў беларускай культуры браў удзел Арнольд Макмілін. Ён аўтар шматлікіх беларусазнаўчых дасьледаваньняў, а неўзабаве выйдзе яго кніга пра маладую беларускую паэзію пад назвай «Рунь». Прафэсар зь Лёндану — госьцем перадачы на «Радыё Свабода». — Спадар Арнольд, ваша кніга пра беларускую літаратуру ХХ стагодзьдзя «Пісьменства ў халодным клімаце» так і ня трапіла на паліцы беларускіх кнігарняў.