![]()
На тэрыторыі Менска знаходзіцца месца, дзе масавыя расстрэлы пачаліся яшчэ да прыходу Сталіна – у першыя гады бальшавіцкай улады. Пра гэта «Радыё Рацыя» распавёў палітык і археолаг, стваральнік БНФ Зянон Пазьняк:- Акрамя Курапатаў самае страшнае месца было – менчане называлі Камароўскі лес. Ён пачынаўся тут, дзе Акадэмія навук, ішоў туды далей. Цяпер застаўся толькі ўчастак парку Чалюскінцаў так званага. Дык вось гэты лес, туды ён ідзе пад Сляпянку, пад Сляпню. Яго яшчэ называлі Сляпянкаўскім лесам, лесам Ваньковіча, бо там сядзіба Ваньковіча – гэта маентнасць іхняя была.