Галасы беларускіх паэтаў пачулі ў Нью-Ёрку і Вільні

Спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава прэзентавала ў Нью-Ёрку і Вільні аўдыёдыск «Галасы паэтаў». Над зборам матэрыяла яна працавала чатыры гады. Дыск утрымлівае галасы 60-ці паэтаў – ад Якуба Коласа і Янкі Купалы да Віктара Жыбуля і Віталя Рыжкова, паведамляе «Радыё Рацыя». – Прэзентацыя ўжо была ў Нью-Ёрку і ў Вільні. На віленскай прэзентацыі былі журналісты з радыё і тэлебчання. З тэлебачання карэспандэнт, які робіць на літоўскім ТБ перадачу “Віленскі сшытак”, калісьці яе рабіла Таццяна Сапач. Спадзяюся, іфармацыя пойдзе ў СМІ, - кажа Таццяна Грыневіч-Матафонава.