![]()
Упершыню вулiцу ў Гомелі назавуць імем святога. 12 траўня пасёлак Касцюкоўка будзе ўключаны ў межы Чыгуначнага раёна Гомеля, некаторыя вуліцы былога асобнага населенага пункта дублююць назвы ўжо існуючых вуліц у абласным цэнтры. У сувязі з гэтым у Касцюкоўцы арганізавана грамадскае абмеркаванне перайменавання вуліц. У прыватнасці, вуліцу Прамысловую прапанавана назваць імем Уладзіміра Караткевіча, Светлагорскую – Кірылы Тураўскага, завулак Садовы – Васіля Быкава. Такім чынам у Гомелі, дзе амаль усе вуліцы захавалі савецкія назвы, упершыню з’явіцца вуліца ў гонар святога, паведамляе сайт katolik-gomel.