![]()
Яны могуць сфальсіфікаваць, што хочаш, каб толькі дасягнуць сваёй мэты Імя ўрочышчу на ўскрайку Менску, дзе за часамі Сталіна праводзіліся масавыя расстрэлы, даў Зянон Пазьняк. Заснавальнік народнага мемарыялу Зянон Пазьняк распавёў «Радыё Рацыя», што раней такога тапаграфічнага імя як Курапаты не існавала. - Ёсць такое меркаванне, што да таго, як вы адкрылі Курапаты такога тапаграфічнага наймення не існавала. Ці праўда гэта?- Праўда. Не існавала. Гэтае месца называлася Брод. І людзі ў Цне, ці іншых ваколічных вёсках ведалі, што гэта — Брод.