![]()
Каму гарыць маяк над азёрамі Браслаўшчыны, дзе знайсьці рэцэпт маладосьці, куды вядзе Напалеонаўская дарога і як адшукаць беларускі Стоўнхэндж. Пра гэта перадае «Радыё Свабода». 1. Востраў Замак на возеры Іказьнь Замак на востраве каля заходняга берага возера Іказьнь на Браслаўшчыне на пачатку XVI стагодзьдзя ўзьвёў дзяржаўны дзеяч Ян Сапега, якому належалі навакольныя землі. Збудаваны з цэглы, каменю і дрэва палац з дзьвюма вежамі меў памеры 20 на 18 мэтраў і стаяў на насыпаным пагорку. Падчас Паўночнай вайны на пачатку XVIII стагодзьдзя замак быў разбураны і цягам двухсот гадоў разьбіраўся на будаўнічы матэрыял.