![]()
Жыхарка вёскі Гошчава, што ў Івацэвіцкім раёне на Берасьцейшчыне, ініцыюе перавядзеньне мясцовай школы зь беларускай на расейскую мову навучаньня. Юлія Папко, маці двух дзяцей, перакананая, што родная мова не патрэбная дзецям, бо ў будучыні будзе ствараць для іх толькі перашкоды, перадае «Радыё Свабоду». Сярэдняя школа вёскі Гошчава Івацэвіцкага раёну Ініцыятыву падтрымалі большасьць бацькоўЮлія — выпускніца факультэту беларускай філялёгіі ды літаратуры, а таксама журналістыкі Дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка. Настаўніца беларускай мовы паводле адукацыі імкнецца ўжо з наступнага навучальнага году ўвесьці расейскую мову ў гошчаўскай школе.