Топ-10 фальсыфікацыяў гісторыі вайны ў Беларусі

Расейскія ўлады заяўляюць пра спробы фальсыфікацый гісторыі другой сусьветнай вайны. «Радыё Свабода» з дапамогай прафэсійных гісторыкаў сабрала дзясятку фальсыфікацыяў той вайны, якія застаюцца ў беларускіх школьных падручніках і агучваюцца ў дзяржаўных СМІ Беларусі. 1. Вайна для Беларусі пачалася 22 чэрвеня 1941 году. Першыя бомбы ўпалі на Горадню і Баранавічы ў верасьні 1939 году. Амаль тыдзень Берасьце было фактычна сталіцай Польшчы — увесь польскі ўрад уцёк у Берасьце. А потым ужо ў Румынію. Таму і кінулі на Берасьце танкавую дывізію Гудэрыяна.