![]()
Хто зь беларускіх спартоўцаў мае воінскія званьні і служыць у сілавых структурах.
Кіраўніцтва фізкультурна-спартовага таварыства «Дынама» нэрвова адрэагавала на загалоўкі ў незалежных СМІ пра «старшага лейтэнанта Камітэту дзяржбясьпекі Дарʼю Домрачаву», неадкладна прыбраўшы са свайго сайту зьвесткі пра атлетаў, якія маюць пагоны і прыпісаныя да тых ці іншых ведамстваў, павеламляе Радыё Свабода. Уле Эйнар Б'ёрндален Тым часам лік спартоўцаў ведамаснага падпарадкаваньня ідзе на дзясяткі тысяч — толькі адно «Дынама» абʼядноўвае пад сваім дахам паўтысячы калектываў з агульнай колькасьцю фізкультурнікаў і прафэсійных спартоўцаў блізу 90 тысяч чалавек.