![]()
Цяперашні беларуска-расейскі газавы канфлікт, які распачынаецца на нашых вачах, мала падобны да ранейшых. Тыя дамовы аб цэнах на газ, якія былі падпісаныя паміж Менскам і Масквою ў пэрыяд высокіх коштаў на энэргарэсурсы, тады былі выгадныя Беларусі. Цяпер, калі сусьветныя цэны на нафту ўпалі (а газавыя кошты ў значнай ступені прывязаныя да нафтавых), ранейшыя пагадненьні сталі нявыгаднымі для беларускай дзяржавы. Аднак Расея адмаўляецца іх пераглядаць, спасылаючыся на тое, што дамовы, на якіх у 2011 годзе настойваў Менск, трэба выконваць. Беларусь трапіла ў пэўную інтэграцыйную пастку, стала закладніцай адмысловых саюзьніцкіх адносін.