З «Пагоняй» на Чэмпіянат свету

Учора ў Маскве і Санкт-Пецярбургу чатырма матчамі стартаваў 80-ты чэмпіянат сьвету па хакеі. Зборная Беларусі на папярэдняй стадыі будзе раскватараваная ў «паўночнай сталіцы» Расейскай Фэдэрацыі і дэбютную сустрэчу правядзе з камандай Фінляндыі. Адсутнасьць візавых перашкодаў для заўзятараў спрыяе саліднай падтрымцы трыбун для беларускіх выхаванцаў канадзкага трэнэра Дэйва Льюіса, паведамляе «Радыё Свабода». З «Пагоняй» на грудзях і годам незалежнасьці на сьпінеЗь верай у цуд выправілася ў Санкт-Пецярбург група падтрымкі зборнай Беларусі.