![]()
Беларускі музыка распавёў пра адказнасць за свае песні, «чорныя спісы» музыкаў і пра тое, чаму сёння Мінкульт лічыць яго «дармаедам». 8 траўня Лявон Вольскі ў Стакгольме атрымае прэмію Freemuse Award 2016. Арганізатары прэміі казалі, што Вольскі працягвае традыцыю музыкаў, якія «становяцца сымбалямі рухаў за грамадзянскія правы, выказваючы праз сваю музыку расчараваньне і надзею». Лявона назвалі «іконай беларускай музыкі», а ягоныя песьні — «гімнамі». У гэты момант у Беларусі на новы альбом Вольскага сабралі 79% сродкаў. А кіраўніцтва канцэртнай залі «Мінск» нядаўна адмовіла сябрам музыкі, якія хацелі правесьці канцэрт у памяць Лявонавай жонкі — Ганна адышла ў іншы сьвет 23 сакавіка.