![]()
«Задзіночаньне беларускіх студэнтаў» мае займацца шмат чым, але галоўнай мэтай будзе абарона правоў. Найстарэйшая студэнцкая арганізацыя Беларусі «Задзіночаньне беларускіх студэнтаў» адновіць дзейнасьць 5 траўня. Як заяўляюць удзельнікі, цяпер у Задзіночаньня «новая каманда, новыя мэты, сьвежыя ідэі і лепшыя традыцыі». «Адраджэньне стала лягічным вынікам руху #студэнтысупраць, зімовых падзеяў, — распавядае «Радыё Свабода» актывістка ЗБС Алена Дзянішчыц. — Падчас акцыі выявіліся актыўныя студэнты, у якіх не было «даху», якім трэба было аб’яднацца, каб далей ісьці разам і дасягаць мэтаў: змагацца за акадэмічныя свабоды, удасканальваць вышэйшую адукацыю з боку студэнтаў.