У Доме літаратара прайшла прэзентацыя кнігі Алеся Бяляцкага

У залі, куды прадстаўнікоў незалежнага Cаюза пісьменьнікаў не пускалі шмат гадоў, прайшла прэзэнтацыі кнігі Алеся Бяляцкага пра Эдуарда Акуліна. У Доме літаратара, які цяпер належыць кіраўніцтву спраў Лукашэнкі, адбыўся творчы вечар паэта і барда Эдуарда Акуліна пад назвай «Бой з сабой». На імпрэзе таксама была прэзэнтаваная аднайменная кніга Алеся Бяляцкага — творчы партрэт Акуліна, тры з чатырох разьдзелаў якога Бяляцкі пісаў за кратамі, перадае «Радыё Свабода». У імпрэзе ўзялі удзел Радзім Гарэцкі, Леанід Дайнека, Міхась Скобла, Рыгор Сітніца, Алесь Бяляцкі ды вядучы вечарыны Міхась Скобла.