Аксэсуары да гарадскога луку, дызайнерскія прынты і інсталяцыя Юр'я

Этнацэнтр «Рагна» прапануе дадаць у свой веснавы стыль трошкі тутэйшага. Нарэшце прыгрэла сонейка і Этнацэнтр «Рагна» прапануе дадаць у свой веснавы стыль трошкі тутэйшага! А таксама запрашае наведаць інсталяцыю Юря, каб больш даведацца пра гэта свята і ўзяць удзел у старажытным абрадзе ў сучасных умовах, піша «Наша ніва». Рагна-стыль: выбар тыдня #2Рэчы ад дызайн-студыі «Адліга» глядзяцца стыльна, нечакана, а часам і правакацыйна. Яны гарантавана ўздымуць вам настрой. У якасці дадаткаў да гарадскога луку прапануем аксэсуары ручной працы, а таксама арыгінальную скураную і драўляную біжутэрыю ад нашых майстроў.